7Білет № 7

Беларусь у перыяд Айчыннай вайны 1812 года: баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі, стаўленне да вайны розных слаёў насельніцтва, вынікі вайны для Беларусі.

Армія Напалеона Банапарта ў чэрвені 1812 года ўступіла ў межы Расійскай імперыі, пачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі.

Разбіць рускія арміі на тэрыторыі Беларусі не ўдалося. Адступіўшы, яны аб'ядналіся пад Смаленскам.

Наперадзе былі Барадзінская бітва ў жніўні 1812 года, захоп Масквы і ўцёкі з яе.

Падчас адступлення арміі Напалеона восенню 1812 года баявыя дзеянні другі раз пракаціліся па беларускай зямлі.

Вырашальная бітва адбылася пад Барысавам каля вёскі Студзёнка.

Польская шляхта спадзявалася на аднаўленне Напалеонам Рэчы Паспалітай і ВКЛ. Шляхцічы паступалі на службу ў яго армію.

Загадам Напалеона быў створаны часовы ўрад ВКЛ.

У пачатку вайны сяляне спадзяваліся, што Напалеон вызваліць іх ад прыгоннай залежнасці.

Аднак бясконцыя рэквізіцыі і рабаўніцтва выклікалі масавы супраціў сялянства, а таксама гарадскіх жыхароў.

Разгарнуўся партызанскі рух.

Вайна 1812 года прывяла да значнага спусташэння Беларусі.