6Білет № 6

Францыск Скарына — беларускі першадрукар, асветнік: жыццёвы шлях, філасофскія і рэлігійныя погляды, кнігавыдавецкая дзейнасць. Паслядоўнікі Францыска Скарыны (Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Пётр Мсціславец, Мялецій Сматрыцкі).

1Францыск Скарына (каля 1490 — каля 1551).

Адукацыю атрымаў у Полацку і Вільні. У 16 гадоў скончыў Кракаўскі ўніверсітэт і атрымаў ступень бакалаўра.

Затым экстэрнам паспяхова здаў экзамен на званне доктара медыцыны ва ўніверсітэце ў Італіі.

6 жніўня 1517 года выдаў друкаваную кнігу «Псалтыр», пераклаў Біблію на царкоўнаславянскую мову і выдаў яе ў 23 кнігах.

Арганізаваў друкарні ў Вільні. У 1522 і 1525 гадах выдаў яшчэ дзве кнігі: «Малую падарожную кніжку» і «Апостал».

Францыск Скарына стаў заснавальнікам новага разумення патрыятызму як любові і павагі.

2Паслядоўнікам Францыска Скарыны ў справе кнігадрукавання стаў Сымон Будны.

У 1562 годзе ён выдаў першую на тэрыторыі Беларусі друкаваную кнігу на старабеларускай мове — «Катэхізіс».

Другім з паслядоўнікаў Скарыны быў Васіль Цяпінскі.

У 1564 годзе ў Маскве Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец выдалі кнігу «Апостал», але з-за пераследу духавенства былі вымушаны пераехаць у ВКЛ.

Беларускія вучоныя ўстанавілі, што першая ў свеце кніга з назвай «Буквар» была выдадзена ў 1618 годзе ў мястэчку Еўе (цяпер гэта літоўскі горад Вевіс).

Там жа выдаецца граматыка Мялеція Сматрыцкага, якая на працягу XVII–XVIII стагоддзяў служыла падручнікам па царкоўнаславянскай мове для ўсяго ўсходнеславянскага насельніцтва.

Па ёй вучыўся і вялікі рускі вучоны М. Ламаносаў.