5Білет № 5

Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у XIII–XV стагоддзях: Уладзімір Полацкі, Давыд Гарадзенскі, Андрэй Полацкі, «Вялікая вайна» і Грунвальдская бітва.

1Прычыны з'яўлення крыжакоў: падтрымка і распаўсюджванне хрысціянства, узмацненне ўплыву каталіцкай царквы ва Усходняй Еўропе.

У 1314 годзе крыжакі здзейснілі цэлы шэраг паходаў на Гродна і Навагрудак.

У гэты перыяд у барацьбе з крыжакамі асабліва вызначыўся староста горада Гродна Давыд Гарадзенскі. Ён не толькі адбіў атакі захопнікаў на горад, але і здзяйсняў паспяховыя паходы на землі крыжакоў.

У 60–70-я гады крыжакі здзейснілі шэраг паспяховых паходаў на тэрыторыю ВКЛ і нават даходзілі да сцен Вільні — сталіцы дзяржавы.

У гэты ж час дастаткова паспяхова крыжакам супрацьстаяў Андрэй Полацкі — старэйшы сын Альгерда, які здзейсніў шэраг паходаў супраць агрэсараў.

2У пачатку XV стагоддзя адбылася актывізацыя крыжакоў.

Яны здзейснілі шэраг паходаў як на тэрыторыю ВКЛ, так і на тэрыторыю Польшчы.

Крыжакі нават навязалі шэраг выгадных для іх дагавораў і атрымалі тэрыторыю Жамойці (сучасная Прыбалтыка).

Адначасова з гэтым крыжакі пачалі затрымліваць гандлёвыя караблі і ўсяляк перашкаджаць купцам ВКЛ ажыццяўляць сваю дзейнасць.

На тайнай нарадзе польскага караля Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта ў Навагрудку было вырашана вярнуць землі, захопленыя крыжакамі.

У 1409 годзе ў Жамойці ўспыхнула паўстанне супраць крыжакоў. Паўстанне падтрымалі Вітаўт, а затым і Ягайла. Пачалася «Вялікая вайна».

Ваенныя дзеянні 1409 года не выявілі пераможцу, і бакі рыхтаваліся да вырашальнай бітвы.

3Грунвальдская бітва адбылася 15 ліпеня 1410 года паміж польска-беларуска-літоўскім войскам і Тэўтонскім ордэнам.

Войска ВКЛ складалася з 40 харугваў, яго ўзначальваў Вітаўт.

Агульнае кіраўніцтва ажыццяўляў Ягайла.

Войскам крыжакоў камандаваў магістр Тэўтонскага ордэна.

Паражэнне Тэўтонскага ордэна азначала крах 200-гадовай агрэсіі крыжакоў у Еўропе.