Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага: прычыны аб'яднання беларускіх і літоўскіх зямель у адной дзяржаве, шляхі ўваходжання беларускіх зямель у ВКЛ.
1ВКЛ з'явілася на палітычнай карце Еўропы ў XIII стагоддзі.
Прычыны:
арганізацыя абароны ад рыцараў-крыжакоў і мангола-татараў;
пераадоленне феадальнай раздробленасці.
Эканамічныя ўмовы былі звязаны з аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркі і развіццём гандлёвых адносін паміж рознымі тэрыторыямі.
2Асноўныя падзеі ўтварэння ВКЛ адбываліся ў верхнім і сярэднім цячэнні ракі Нёман.
У сярэдзіне XIII стагоддзя адбылося ўзвышэнне Навагрудскага княства. Гэтаму спрыялі яго аддаленасць ад раёнаў барацьбы, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю.
Летапіс паведамляе, што Міндоўг, адзін з мясцовых балцкіх князёў Літвы, накіраваўся ў Навагрудак. Ён прыняў хрысціянства і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй.
У Навагрудку ў 1253 годзе адбылася каранацыя Міндоўга.
У 1230-я — 1263 гады ён быў вялікім князем дзяржавы, пачатак якой паклала аб'яднанне літоўскіх, часткі беларускіх і навагрудскіх зямель.
Пазней вялікім князем стаў Віцень. Ён стварыў для сябе герб, а для ўсяго Княства Літоўскага — пячатку «Пагоня».
Яму ўдалося дасягнуць адзінства новай дзяржавы.
3Паходжанне назвы княства звязана з яго тэрытарыяльным ростам.
Пры князю Гедыміне (1316–1341) узрасла роля князя. Яго тытул стаў гучаць так: «кароль Літвы і Русі».
У выніку дзяржава атрымала назву «Вялікае Княства Літоўскае і Рускае».
Пасля далучэння заходняй часткі Літвы яна атрымала поўную назву — Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.