1Білет № 1

Старажытныя людзі на тэрыторыі Беларусі: засяленне тэрыторыі, заняткі, асноўныя вынаходствы і адкрыцці, рэлігійныя вераванні.

Вылучаюць тры перыяды першабытнага ладу: каменны, бронзавы і жалезны вякі.

Краманьёнцы — першабытныя людзі, якія з'явіліся 40–35 тысяч гадоў таму. Яны прыстасаваліся да жыцця ў халодным клімаце і рассяліліся на поўдні Беларусі.

2Каменны век скончыўся ў канцы III тысячагоддзя да н. э.

Дасягненні: авалоданне агнём, вынаходніцтва вастраверхіх прылад працы.

Людзі займаліся збіральніцтвам каранёў, паляваннем на мамантаў і паўночных аленяў. Існавала прысвойвальная гаспадарка: людзі бралі ў прыроды ўсё ў гатовым выглядзе.

Паступова пераходзілі да аселага ладу жыцця. Прылады працы выраблялі з крэменю.

Жылі родавымі абшчынамі, на чале якіх стаялі старэйшыны. Роды аб'ядноўваліся ў плямёны. Існаваў матрыярхат.

3Бронзавы век — з II тысячагоддзя да н. э. да VIII стагоддзя да н. э.

Вырабы з медзі і бронзы траплялі на тэрыторыю Беларусі з поўдня.

Адбываўся пераход да вытворчай гаспадаркі. Спачатку земляробства было матыжным, пазней — падсечна-агнявым.

Людзі высекалі лес і спальвалі пні, а попел выкарыстоўвалі ў якасці ўгнаення.

На змену матрыярхату прыйшоў патрыярхат. Пачалося пранікненне індаеўрапейцаў.

4Жалезны век пачаўся з VII стагоддзя да н. э.

Людзі навучыліся здабываць жалезную руду. Развівалася ворыўнае земляробства.

З'яўленне лішкаў прадуктаў прывяло да маёмаснай няроўнасці. Узніклі багатыя і бедныя людзі, пачалі адбывацца сутычкі.

Для абароны будавалі гарадзішчы.

5Рэлігійныя вераванні і мастацтва.

Людзі не маглі растлумачыць прыродныя з'явы, таму верылі ў звышнатуральныя сілы прыроды, існаванне душы і яе неўміручасць.

Узніклі пахавальныя абрады. З'явіўся звычай насыпаць курганы над магіламі.

Прыклады мастацтва: скульптура, жаночыя ўпрыгажэнні, музычныя інструменты.