22Білет № 22

БССР у другой палове 1940-х - 1980-ыя гг.: асноўныя дасягненні ў галіне адукацыі, навукі, культуры.

1Пасля ВАВ аднаўлялася навучанне дзяцей.

Адкрываліся новыя школы і праходзіла ліквідацыя непісьменнасці. У першай палове 1970-х быў завершаны пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі.

У БССР дзейнічала больш за 30 вышэйшых навучальных устаноў.

2Значны ўклад у навуку ўнёс Купрэвіч, працаваў у вобл. батанікі, глебазнаўства, фізіёлагі.

Вядучая роля ў развіцці навукі - Акадэмія навук БССР. Акадэмік Мацэпура - тэхналогіі асваення забалочаных зямель і ўборкі бульбы.

Клімук і Кавалёнак - першымі сярод беларусаў лётчыкамі-касманаўтамі СССР.

Умацаванню абараназдольнасці СССР спрыяў Зяльдовіч ("Кацюша", савецкая атамная бомба).

3Дзеячы бел літ унеслі вялікі ўклад у адлюстраванне суровай праўды пра вайну.

Міхась Лынькоў "Незабыўныя дні", Васіль Быкаў "Жураўліны крык", "Сотнікаў", "Знак бяды".

Гістарычная тэматыка ў бел літ прадстаўлена ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце".

Творы Уладзіміра Караткевіча былі прысвечаны паўстанню 1863-1864 ("Каласы пад сярпом тваім", "Кастусь Каліноўскі").

4У Купалаўскім тэатры была пастаўлена п'еса "Заложнікі" пра Шмырова і яго сям'ю.

5У жывапісе тэма барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала вызначальнай (Яўген Зайцаў "Абарона Брэсцкай крэпасці" (1941), М. Савіцкі "Лічбы на сэрцы").

6У беларускім кінематографе шырокай папулярнасцю карысталіся фільмы кінастудыі "Беларусьфільм" ("Дзяўчынка шукае бацьку", "Белыя Росы").

7Станаўленне песеннай творчасці ў рэспубліцы адбывалася дзякуючы вакальна-інструментальнаму ансамблю "Песняры" пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна.