Подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: абарончыя баі летам 1941 г., партызанскі і падпольны рух.
122.06.1941 - ВАВ.
Гарнізон Брэсцкай крэпасці пратрымаўся каля месяца, хаця планавалі ўзяць крэпасць да сярэдзіны дня 22 чэрвеня.
Камандзір эскадрыллі капітан Гастэла накіраваў палаючы самалёт на групу нямецкіх танкаў і аўтамашын.
На 6 дзень вайны германскія войскі захапілі Мінск. Абарона Магілёва працягвалася 23 дні (Куцепаў знішчыў 39 фашысцкіх танкаў за 1 дзень).
Пад Оршай удар па ворагу нанесла батарэя «кацюш», якой камандаваў Флёраў.
Потым артылерысты ўзарвалі сакрэтную баявую тэхніку, каб яна не дасталася ворагу, а самі з боем выйшлі з акружэння.
2На 5 дзень вайны ў Пінскім раёне быў сфарміраваны партызанскі атрад, узначальваў Корж.
30 мая 1942 г. прынялі рашэнне аб стварэнні Цэнтральнага штаба партызанскага руху, узначаліў Панамарэнка.
У верасні 1942 г. быў створаны Беларускі штаб партызанскага руху. З вясны 1942 г. з'явіліся брыгады.
Марат Казей - юны разведчык партызанскай брыгады, падарваў сябе гранатай.
У канцы 1943 г. партызанам удалося кантраляваць 60% Беларусі. Разгарнулася «рэйкавая вайна».
У ліпені 1943 г. Крыловіч падклаў магнітныя міны пад цягнік з гаручым, былі цалкам знішчаны 4 эшалоны, які перавозіў нямецкія танкі «Тыгр».
3Дыверсійную дзейнасць на чыгуначным вузле «Орша» разгарнуў Заслонаў.
Яго людзі пачалі рабіць міны, знешне падобныя на кавалкі вугалю, вывелі са строю больш за 200 паравозаў.
4Грамадзянскае насельніцтва аказвала дапамогу партызанам, забяспечвала іх адзеннем, прадуктамі.
Карнікі схапілі братоў Цубаў (жыхароў палескай вёскі Навіны) і загадалі ім паказаць дарогу ў партызанскі лагер.
Міхась адразу адмовіўся і тут жа быў застрэлены. 70-гадовы Іван завёў фашыстаў у згубную дрыгву.
Мінск і Мінская вобласць
XIII ст. - у першай бітве з мангола-татарамі каля ракі Калкі ў 1223 годзе ваявала дружына нясвіжскага князя Юрыя, які загінуў у гэтым баі.
Канец XIII - сярэдзіна XVI ст. - землі сучаснай Міншчыны ўваходзілі ў ВКЛ.
З пачатку XV стагоддзя па Свіслачы і Пцічы ўзнікалі шляхецкія сядзібы.
Вакол некаторых з магнацкіх замкаў былі заснаваны новыя гарады і пасёлкі (Старыя Дарогі, Ашмяны, Лагойск).
1500-1509 гг. Крымскія татары спусташаюць Мінскую зямлю 10 разоў.
Першыя гарады і мястэчкі Міншчыны атрымалі Магдэбургскае права: Слуцк - у 1441 годзе, Мінск - у 1499 годзе.
У 1562 г. у Нясвіжскай друкарні асветнік Сымон Будны выдаў “Катэхізіс” – першую на тэрыторыі Беларусі кнігу на беларускай мове.
У 1566 г. Мінск стаў цэнтрам Мінскага ваяводства. З канца XVI ст. тут засядаў вышэйшы судовы орган Вялікага княства Літоўскага - Галоўны літоўскі трыбунал.
1569 г. На карце Еўропы ў выніку аб'яднання ВКЛ з Польшчай з'явілася дзярж-ва Рэч Паспалітая.
Мінскія землі ўваходзілі ў яго склад да канца XVIII стагоддзя.
1581 г. - Магдэбургскае права атрымаў Нясвіж. 1667 г. - у выніку руска-польскай вайны 1654-1667 гадоў у Мінску засталося каля 2 000 жыхароў і крыху больш за 300 дамоў.
У час Паўночнай вайны 1700–1721 гг. шведскія войскі захапілі Мінскія землі і абклалі жыхароў цяжкай кантрыбуцыяй.
У другой палове XVIII ст. у выніку 3-х раздзелаў паміж Расійскай імперыяй, Аўстрыяй і Прусіяй саюз Каралеўства Польскага і ВКЛ страчвае сваю незалежнасць.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) частка земляў сучаснай Міншчыны ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.
23 красавіка 1793 г. створана новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка – Мінская губерня (да 1921).
12 снежня 1796. Згодна з указам Сената, губерня падзелена на 10 паветаў.